На “Нямізе” з’явіцца другі ў Мінску аўтамат па продажы жэтонаў на метро

На “Нямізе” з’явіцца другі ў Мінску аўтамат па продажы жэтонаў на метро

Мінскі метрапалітэн абяцае ўсталяваць новы аўтамат па продажы жэтонаў на станцыі "Няміга". На думку кіраўніцтва метрапалітэна, ён палепшыць якасць і хуткасць абслугоўвання пасажыраў, асабліва падчас масавых мерапрыемстваў у цэнтры горада. 

Пакуль усталяваны толькі адзін такі аўтамат — на плошчы Незалежнасці. Ён з’явіўся на пачатку лета. Па словах прадстаўніка метрапалітэна, ён дазваляе зменшыць чэргі і паскорыць абслугоўванне пасажыраў у перыяд прыбыцця цягнікоў на чыгуначны вакзал, а таксама аўтобусаў на аўтавакзал.

Аўтамат прымае ад 5 капеек да 20 рублёў, але не выдае рэшту і не прымае карткі. Намеснік дырэктара метрапалітэна па эксплуатацыі Андрэй Міхайлоўскі тлумачыць, што гэта зроблена ў мэтах эканоміі:

"Для таго, каб выдаваць рэшту, у нас ёсць касы. А калі рабіць аўтамат, які будзе выдаваць рэшту, гэта зробіць яго даражэйшым, што для нас немэтазгодна. Пры гэтым, там у трох метрах ёсць касы, таму гэтае падаражанне сябе не апраўдвае. Гэтак жа я магу сказаць і пра тое, чаму ён не бярэ карткі".

Цікавы факт: калі вы ўставіце ў аўтамат купюру наміналам, напрыклад, у 5 рублёў, то пры кошце жэтона 65 капеек ён выдасць вам адразу 7 жэтонаў, а 45 капеек пакіне сабе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі