На новым факультатыве 5 і 6-класнікам будуць гаварыць пра "духоўнае азарэнне"

На новым факультатыве 5 і 6-класнікам будуць гаварыць пра "духоўнае азарэнне"

23 жніўня ў Мінску прэзентавалі дапаможнік для новага факультатыву "Духоўнасць і патрыятызм". Факультатыў па "духоўна-маральнаму выхаванню" прызначаны для вучняў 5 і 6 класаў. 

"Неабходна надаваць вялікае значэнне такім тэмам, таму што без гэтых ведаў нашым дзецям і моладзі будзе складана зарыентавацца ў сучасным свеце", — перакананая кансультант галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Мінадукацыі Ларыса Емяльянчык.

Для таго, каб тэкст кнігі 11-12 гадовыя дзеці маглі "прапусціць праз сябе", яе стваральнікі прыдумалі такія рубрыкі, як "Духоўнае азарэнне" і  "Важнейшая выснова". А весці факультатыў будзе даручана настаўніку, "які зможа рэалізаваць увесь духоўна-маральны патэнцыял".

Пры гэтым, абяцаюць стваральнікі дапаможніка, новы факультатыў мабілізуе ўсе пачуцці дзіцяці дзякуючы QR-кодам, "з дапамогай якіх можна праслухаць урыўкі, аўдыёзапіс або прагледзець малюнкі, якія дапаўняюць тэму заняткі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі