На новым альбоме Макартні будзе 12 песень, cпрадзюсаваных рознымі людзьмі

Макартні асобна адзначыў, які прадзюсер працаваў з ім над кожнай з 12 песень. Усяго альбом "New" прадзюсавалі чатыры чалавекі: Марк Ронсан, Пол Эпуорф, Этан Джонс (сын гукарэжысёра The Beatles Гліна Джонса) і Джайлз Марцін (сын бітлоўскага прадзюсара Джорджа Марціна).

Па словах Макартні, першапачаткова ён хацеў паспрабаваць розных прадзюсераў, каб выбраць аднаго — найбольш блізкага па духу, але ў выніку атрымаў задавальненне ад працы з усімі чатырма.

“Цікава , што калі я стаўлю людзям паслухаць альбом, яны здзіўляюцца, што гэта я. Трэкі гучаць зусім па-рознаму і зусім неабавязкова ў тым стылі, які вы прывыклі лічыць маім. Я не хацеў, каб яны гучалі аднолькава”, — распавёў сэр Пол.

Трэкліст альбома “New” выглядае так:

1. Save Us (Пол Эпуорф)

2. Alligator (Марк Ронсан)

3. On My Way to Work (Джайлз Марцін)

4. Queenie Eye (Пол Эпуорф)

5. Early Days (Этан Джонс)

6. New (Марк Ронсан)

7. Appreciate (Джайлз Марцін)

8. Everybody Out There (Джайлз Марцін)

9. Hosanna (Этан Джонс)

10. I Can Bet (Джайлз Марцін)

11. Looking At Her (Джайлз Марцін)

12. Road (Джайлз Марцін)

Папярэдні студыйны альбом Макартні “Kisses On The Bottom” выйшаў у 2012 годзе і практычна цалкам складаўся з кавераў на эстрадныя стандарты 1930-х гадоў. Паўнавартасны сольны альбом з арыгінальным матэрыялам экс-бітл ў апошні раз выпускаў у 2007 годзе. Ён называўся “Memory Almost Full”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі