На Нобелеўскую прэмію прэтэндуюць трое беларусаў

У пятніцу 12 кастрычніка ў Нобелеўскім інстытуце ў Осла будзе абвешчаны лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру. Сёлета сярод намінантаў на атрыманне ганаровой прэміі 181 кандыдат, з якіх 135 прыватных асобаў і 46 арганізацый. Як стала вядома праваабарончаму цэнтру “Вясна”, сярод прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію міру вылучаныя і два беларусы: другі раз запар патрапіў у шорт-ліст (спіс найбольш верагодных прэтэндэнтаў) вядомы праваабаронца Алесь Бяляцкі і ўпершыню старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

У другі раз намінаваны на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры паэт Рыгор Барадулін за зборнік духоўнай паэзіі “Ксты”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі