На нерасчышчанай дарозе ў Быхаўскім раёне захрас школьны аўтобус
![Аўтобус з дзецьмі захрас на нерасчышчанай дарозе / mogilev.mchs.gov.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/deti_7_08.jpg.webp?itok=EdU9V0Pl)
Аўтобус з дзецьмі захрас на нерасчышчанай дарозе / mogilev.mchs.gov.by
Дапамога ратавальнікаў спатрэбілася дзецям, якія сёння раніцай ехалі на школьным аўтобусе на заняткі ў адну са школ у Быхаўскім раёне. Аўтобус захрас на нерасчышчанай дарозе. Інцыдэнт адбыўся ў вёсцы Тошчыца.
У аўтобусе было восем дзяцей ад 5 да 13 гадоў і двое дарослых, расказалі ў МНС.
Ратавальнікі адбуксавалі аўтобус на расчышчаную дарогу, пасля чаго ён змог ехаць далей. Дзеці не пацярпелі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.