На "Нафтане" затрымалі двух кіраўнікоў

Затрыманні на нафтане / t.me/naftanFREE

Затрымалі двух кіраўнікоў на “Нафтане”, паведамляе тэлеграм-канал "Нафтан" против экстремизма".

Сілавікі прыехалі на прадпрыемства і на працоўных месцах узялі начальніка ўпраўлення вытворча-тэхнічнай камплектацыі Мікалая Сакалова і намесніка галоўнага механіка па мадэрнізацыі і рамонтах Сяргея Бароху.

Чаму іх затрымалі, невядома. Але, як піша канал, прыйсці па іх маглі праз справу аб карупцыі пры будаўніцтве ўстаноўкі запаволенага каксавання. Будаўніцтва цягнулася на шэсць гадоў даўжэй, чым планавалі. Пры гэтым у працэсе здаралася шмат пазаштатных сітуацый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.