Па вуліцы Зыбіцкай у Мінску паставяць відэакамеры

Па вуліцы Зыбіцкай у Мінску паставяць відэакамеры

Набярэжную ракі Свіслачы ў раёне вуліцы Зыбіцкай ў Мінску абсталююць сістэмай відэаназірання. Пра гэта інфармуе агенцтва БЕЛТА са словаў дырэктара КУП "Мінская спадчына" Аляксандра Кохана.

Гэтая мера мусіць дапамагчы арганізаваць грамадскую бяспеку ў раёне самай "тусовачнай" вуліцы сталіцы. Па словах Кохана, падтрыманне правапарадку ўначы ў гэтым раёне застаецца актуальным пытаннем. 

"Работа ў гэтым кірунку вядзецца адміністрацыяй раёна і сіламі РУУС, ГУУС. Праведзеная сустрэча з суб'ектамі гаспадарання, якія абслугоўваюць аб'екты грамадскага харчавання. Сумесна з РУУС вызначана, што тэрыторыя набярэжнай ракі паміж лініяй забудовы і зялёнай зонай будзе абсталяваная відэаназіраннем", — дадаў ён.

Таксама ёсць дамоўленасць, што музыкі на Зыбіцкай будуць выступаць толькі да 23-й гадзіны. Пасля гэтага для наведвальнікаў устаноў будуць уключаць фонавую музыку. Акрамя таго праваахоўнікі плануюць узмацніць патруляванне тэрыторыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі