На мяжы затрымалі грамадзян Украіны і РФ з кілаграмамі "інвестыцыйных манет"

На мяжы затрымалі грамадзян Украіны і РФ з кілаграмамі "інвестыцыйных манет"
Манеты, прывезеныя з Літвы / customs.gov.by

Беларускія мытнікі затрымалі ў пункце пропуску "Каменны Лог" на мяжы з Літвой 356 "пазалочаных інвестыцыйных манет". Як паведамляе customs.gov.by, у РБ іх спрабавалі ўвезці "двое грамадзян з Украіны і Расіі" (ехалі на рэйсавым аўтобусе "Вільня — Мінск"). Манеты вагой 3,7 кг яны схавалі пад адзеннем, але мытнікі іх знайшлі.

Агульны кошт брытанскіх, аўстралійскіх і паўднёва-афрыканскіх манет ацанілі на суму больш за 535 тысяч рублёў (каля 190 тысяч долараў). Мытнікі адзначаюць, што, незадэклараваўшы тавар, замежнікі "разлічвалі ўхіліцца ад выплаты мытных плацяжоў на суму больш за 136 тысяч рублёў". Распачатая крымінальная справа.

На мяжы затрымалі грамадзян Украіны і РФ з кілаграмамі "інвестыцыйных манет"
customs.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі