На мяжы з Украінай спрабавалі перакуліць машыну, якая наехала на нагу жанчыне

На мяжы з Украінай спрабавалі перакуліць машыну, якая наехала на нагу жанчыне

На беларуска-ўкраінскай мяжы мужчыны спрабавалі перакуліць машыну з польскімі нумарамі, якая наехала на нагу жанчыне. Як інфармуе сайт brestcity.com, здарэнне адбылося ў пункце пропуску "Макраны — Даманава". Акрамя таго, што легкавік наехаў на нагу жанчыне, ён яшчэ "правёз" колькі метраў мужчыну, закрануў некалькі іншых аўтамабіляў. Але "Volkswagen" удалося спыніць у нейтральнай паласе. Абураныя мужчыны патрабавалі, каб кіроўца выйшаў з салона (па некаторых звестках, гэта быў украінец), а пасля спрабавалі перакуліць машыну. Чым скончыўся канфлікт, пакуль невядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі