На мяжы з Літвой канфіскавалі вялікую партыю кантрабанднай тканіны

На мяжы з Літвой канфіскавалі вялікую партыю кантрабанднай тканіны

Гродзенскія мытнікі ў пункце пропуску “Беняконі” на мяжы з Літвой выявілі буйную партыю кантрабанднай тканіны, папярэдні кошт якой складае 4 мільярды рублёў. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, тавар перавозілі ў грузавым аўтамабілі. У дакументах, пададзеных для афармлення, было заяўлена 649 рулонаў тканіны метражом 147 тысяч квадратных метраў. Але мытнікі знайшлі ў машыне яшчэ 351 рулон тканіны на 80 тысяч квадратных метраў.

Імпарцёр такім чынам спрабаваў схаваць значную частку тавару і знізіць мытныя плацяжы прыкладна на 1 мільярд рублёў.

Тавар, які перавышаў заяўленыя аб’ёмы, канфіскаваны. Справа аб кантрабандзе будзе разглядацца ў судзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі