На мяжы Польшчы і Беларусі мігранты закідалі камянямі польскіх памежнікаў

На польска-беларускай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna

У ноч на 9-га сакавіка на мяжы Беларусі і Польшчы мігранты кідалі камянямі ў польскіх памежнікаў. Памежнікаў атакавалі некалькі разоў, паведамляе памежнае ведамства Польшчы.

Аднаго з салдат ўдарылі каменем па галаве. Пашкоджаная застава. Затрыманыя 15 чалавек, гэта грамадзяне Ірака і Ірана.

У студзені 2022 года ў крызісным цэнтры пад Гародняй заставалася больш за 700 мігрантаў. Гэта тыя замежнікі, якія планавалі праз Беларусь трапіць у краіны ЕC. Пасля таго, як у Еўрасаюзе далі зразумець, што прымаць гэтых мігрантаў не збіраюцца, большая частка вярнулася эвакуацыйнымі рэйсамі ў свае краіны, але частка застаецца на тэрыторыі Беларусі.

На заставе былі разбітыя вокны / twitter.com/Straz_Graniczna

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.