Вы тут

У крызісным цэнтры пад Гроднам застаюцца больш за 700 мігрантаў

Мігранты на беларуска-польскай мяжы / t.me/redcrossby

У крызісным цэнтры пад Гроднам застаюцца больш за 700 мігрантаў. Такія звесткі падае Беларускі Чырвоны Крыж.

Для сістэматызацыі гуманітарнай дапамогі сярод іх праведзены перапіс. 

Штодня ўцекачам перадаюць паўтары-дзве тоны прадуктаў, каля 500 кг бытавых сродкаў, адзенне і абутак. 

Як паведамляася раней, мігранты, якія праз Беларусь планавалі нелегальна трапіць у Еўрасаюз, размяшчаюцца ў гандлёва-лагістычным цэнтры "Брузгі". Вялікая іх частка адправілася ў Ірак эвакуацыйнымі рэйсамі, аднак ёсць і тыя, хто застаецца каля польскай мяжы. Штодня польскія памежнікі паведамляюць пра спробы дзясяткаў мігрантаў нелегальна перабрацца праз мяжу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.