На мяжы Беларусі з Украінай затрымалі чатырох чалавек са зброяй

Зброя, якую знайшлі ў затрыманых / gpk.gov.by
Зброя, якую знайшлі ў затрыманых / gpk.gov.by

28 кастрычніка ў Ельскім раёне каля ўкраінскай мяжы беларускія памежнікі затрымалі чатырох чалавек.

"Групу з чатырох радыкальна настроеных прыхільнікаў анархісцкага руху", — удакладняе Дзяржпагранкамітэт.

Па словах афіцыйнага телеграм-канала Дзяржпагранкамітэта ў затрыманых выявілі: агнястрэльную зброю з патронамі, баявую ручную гранату, траўматычны пісталет і патроны да яго, халодную зброю і балончыкі з перцовым газам, форму і заплечнікі ваеннага ўзору, палаткі, сапёрную рыдлёўку, сякеру, ліхтары, ноўтбукі і планшэты, GPS-трэкеры, відэарэгістратары, фотакамеру, флэш-назапашвальнікі, сім-карту ўкраінскага сотавага аператара, сродкі радыёсувязі з гарнітурамі схаванага нашэння, спецыяльную экіпіроўку і рыштунак, банкаўскія карты, грошы ў розных валютах.

Сумесная следча-аператыўная група ўстанаўлівае акалічнасці дзейнасці затрыманых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі