На мяжы Беларусі і Польшчы завяршыўся маніторынг праезду грузавікоў

Ад 5 па 9 лютага Беларусь і Польшча праводзілі маніторынг часу правядзення аперацый на мяжы, піша "СБ — Беларусь сегодня". Маніторынг паказаў, наколькі хутка працуюць з грузавымі аўтамабілямі супрацоўнікі беларускага пункту пропуску "Казловічы" і польскага грузавога тэрмінала ў Карошчыне.

Кіроўцам грузавікоў выдавалі адмысловыя карты, на якіх пазначаўся час, які спатрэбіўся, каб правесці ўсе неабходныя аперацыі ў "Казловічах" і Карошчыне.

Беларускія і польскія мытнікі прааналізуюць вынікі маніторынгу. Яны спадзяюцца, што гэта дапаможа павялічыць прапускную здольнасць тэрміналаў і скараціць час перасячэння мяжы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі