На МКАД пры перавозцы рабочых кіроўца заснуў за рулём

На МКАД пры перавозцы рабочых кіроўца заснуў за рулём

На Мінскай кальцавой аўтадарозе зранку 14 лістапада адбылася аўтаварыя, у якой аказаўся вінаваты сонны кіроўца. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама, ДТЗ адбылося на 33-м км трасы М14 (другая МКАД) каля аграгарадка Пятрышкі.

26-гадовы кіроўца заснуў за рулём, калі перавозіў пяцярых рабочых. Аўтамабіль з'ехаў з дарогі і ўрэзаўся ў мачту ЛЭП. Машына перакулілася, адзін з пасажыраў апынуўся заціснутым у салоне. Пацярпелым спатрэбілася дапамога ратавальнікаў.

Паведамляецца, што чацвёра пасажыраў і кіроўца былі дастаўленыя ў медустанову для абследавання. У ДАІ адзначаюць, што найбольш пацярпеў пасажыр, які знаходзіўся на пярэднім сядзенні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі