На МКАД перакуліўся мікрааўтобус, былі перакрыты дзве паласы руху

На МКАД перакуліўся мікрааўтобус, былі перакрыты дзве паласы руху

Каля 7-й гадзіны раніцы з сераду, 30 кастрычніка, на МКАД перакуліўся мікрааўтобус Mercedes, якім кіраваў 36-гадовы мужчына. Ён рухаўся з Партызанскага праспекта ў бок вуліцы Кіжаватава. На 19-м кіламетры МКАД кіроўца "не ўлічыў умоваў надвор'я" і дапусціў сутыкненне з агароджаннем. Mercedes адкінула, ён перакуліўся, былі перакрыты дзве паласы руху. На шчасце, у гэтым ДТЗ ніхто не пацярпеў. Быў абцяжараны рух на ўнутраным коле МКАД, інфармуе прэс-служба ДАІ ў Telegram.

Яшчэ адна аварыя адбылася ў 08:10 на пуцеправодзе вуліца Маскоўская — праспект Незалежнасці. Кіроўца аўтамабіля БМВ таксама не ўлічыў умоваў надвор'я. У выніку машына выехала на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з "Рэно". Пасажыр БМВ быў заблакаваны ў салоне, яго вызвалілі ратавальнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі