На мінскіх вуліцах — спецтэхніка і сілавікі, зачыненыя 12 станцый метро

Кастрычніцкая плошча / telegram
Кастрычніцкая плошча / telegram

Сёння — 78-ы дзень пратэстаў у Беларусі. У Мінску чакаецца нядзельны марш "Народны ультыматум". З самай раніцы да яго пачалі рыхтавацца сілавікі. На вуліцах сталіцы — спецтэхніка, аўтазакі і металічныя загароды.

25 кастрычніка мабільны інтэрнэт у Мінску знік на дзве гадзіны раней, чым гэта звычайна адбываецца падчас нядзельных пратэстаў. Упершыню ў 12.30 закрытыя адразу 12 станцый мінскага метро: "Плошча Леніна", "Кастрычніцкая", "Плошча Перамогі", "Плошча Якуба Коласа", "Акадэмія навук", "Парк Чалюскінцаў", "Першамайская", "Купалаўская", "Няміга", "Фрунзенская", "Маладзёжная" і "Пушкінская".

Да Палаца Незалежнасці па традыцыі сцягваюць цяжкую тэхніку. Абгароджана Стэла, металічныя загароды стаяць па перыметры Кастрычніцкай плошчы і плошчы Незалежнасці. Аўтазакі, БТР, мікрааўтобусы з сілавікамі заўважаюць у розных раёнах горада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі