На мінскай плошчы Незалежнасці моладзь пратэставала супраць адмены льготаў

Сёння раніцай каля 12-й гадзіны на мінскай плошчы Незалежнасці каля 20 маладых людзей спрабавалі наладзіць акцыю пратэсту супраць адмены льготаў.
Аднак іх хутка ачапілі два дзесяткі супрацоўнікаў спецслужбаў. У аднаго з удзельнікаў быў адабраны плакат. Моладзі было прапанавана рызыйсціся, затрыманняў не было.

Пазней маладыя людзі сабраліся каля будынка юрфаку БДУ. Яны разгарнулі расцяжку «Нет отмене льгот!». Аднак да іх адразу ж падбеглі супрацоўнікі спецслужбаў і парвалі яе. Пазней былі затрыманыя два ўдзельнікі акцыі, вядомыя іх імёны - Ян і Мікалай.

Дарэчы, перад гэтым людзі ў цывільным напалохалі экскурсантаў з правінцыі, якія выйшлі з Чырвонага касцёла і падаліся ім патэнцыйнымі дэманстранатамі.

Тым часам каля хімфаку адбылася спроба затрымання дзяўчыны-удзельніцы акцыі. Аднак яе ўдалося адбіць. Прычым за дзяўчыну заступіўся мужчына, які паказаў палкоўніку міліцыі пасведчанне супрацоўніка КДБ.


Мікалай Карнейчук, Еўрапейскае радыё для Беларусі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі