На Міншчыне вецер пакінуў без святла сотні населеных пунктаў, упала вежа

На Міншчыне вецер пакінуў без святла сотні населеных пунктаў, упала вежа

На тэрыторыі Мінскай вобласці моцны вецер пакінуў без святла 321 населены пункт. Без электрычнасці застаюцца сельскагаспадарчыя будынкі, школы, дашкольныя ўстановы, жылыя дамы. Пашкоджаны дах у 11 будынкаў у Стаўбцоўскім, Пухавіцкім і Капыльскім раёнах. Ідзе ліквідацыя наступстваў стыхіі.

Як інфармуе прэс-служба МНС, у вёсцы Папоўцы Капыльскага раёна на тэрыторыі малочна-таварнай фермы ўпала 10-метровая металічная ваданапорная вежа, пабудаваная амаль сорак гадоў таму. Пацярпелых няма.

Наступствы моцных залеваў у Мінску (фота, відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі