На Міншчыне вецер пакінуў без святла больш за 70 населеных пунктаў

Больш за 70 населеных пунктаў Мінскай вобласці 20 ліпеня засталіся без святла. Прычынай стаў моцны вецер, перадае БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Без электрычнасці засталіся 72 населеныя пункты ў 11 раёнах — Бярэзінскім, Клецкім, Капыльскім, Лагойскім, Любанскім, Мінскім, Пухавіцкім, Салігорскім, Смалявіцкім, Старадарожскім, Уздзенскім. Абясточанымі апынуліся амаль 4700 прыватных дамоў, у якіх жывуць больш за 10 тыс. чалавек, і 4 шматкватэрныя жылыя дамы на 200 кватэр. Паведамляецца, што на раніцу 21 ліпеня парушэнні ліквідаваныя.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі