На Міншчыне дарожнікі трапілі пад свой аўтамабіль
![На месцы аварыі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/020.jpg.webp?itok=I8GHs_rd)
На месцы аварыі / t.me/minobl_uvd/
Пад Мінскам дарожнікі трапілі пад свой аўтамабіль. Абодва мужчыны ва ўзросце 37 і 38 гадоў атрымалі цялесныя пашкоджанні.
Як паведамляе міліцыя Мінскай вобласці, ДТЗ адбылося 6 траўня ў 15:30 на 14-м кіламетры аўтадарогі Р-1 "Мінск — Дзяржынск". Аўтамабіль ГАЗ, якім кіраваў 32-гадовы жыхар Фаніпаля, рухаўся ў бок Дзяржынска і сутыкнуўся з ГАЗ, аўтамабілем дарожнікаў. Ён стаяў у паласе руху на месцы, дзе выконваліся дарожныя работы. Ад удару машыну адкінула на рабочых. Пацярпела і пасажырка з аўтамабіля жыхара Фаніпаля.
![На Міншчыне дарожнікі трапілі пад свой аўтамабіль](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/022_1.jpg.webp?itok=xmFCDVRA)
![На Міншчыне дарожнікі трапілі пад свой аўтамабіль](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/023_2.jpg.webp?itok=ZTPZ-P2W)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.