Вы тут

На мінчанку пачалі крымінальную справу за бел-чырвона-белыя шторы

На Алену Жарыну пачалі крымінальную справу за бел-чырвона-белыя шторы

Сілавікі затрымалі мінчанку Алену Жарыну, паведамляюць праваабаронцы.

"Пакаяльнае" відэа з дзяўчынай з'явілася ў праўладных тэлеграм-каналах. Яна кажа, што павесіла бел-чырвона-белыя шторы, а таксама ўдзельнічала ў акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года.

На Жарыну пачалі крымінальную справу паводле арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо актыўны удзел ў іх).

У 2020-2021 гадах сілавікі неаднаразова затрымлівалі людзей, у якіх бачылі бел-чырвона-белыя фіранкі, або белыя і чырвоныя ўпрыгожанні на окнах. Але раней іх каралі адміністрацыйнымі судамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.