На мэтавым прыёме ў БДУ амаль чвэрць месцаў — у Следчага камітэта

Следчы камітэт / БЕЛТА
Следчы камітэт / БЕЛТА

БДУ зацвердзіў план мэтавага прыёму на наступны навучальны год. Плануецца, што па мэтавых накіраваннях універсітэт прыме 104 чалавекі. Летась было амаль удвая менш — 54 навучэнцы.

Прыём будзе ісці па 26 спецыяльнасцях, з якіх 12 педагагічныя.

На педагагічныя спецыяльнасці вылучана 35 месцаў. На правазнаўства "мэтавікі" атрымалі 27 месцаў.

На мэтавы прыём у БДУ пасылае навучацца 41 арганізацыя. Найбольшай колькасцю "мэтавікоў" вызначылася ўпраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці — 25 месцаў.

Дакументы на мэтавую падрыхтоўку БДУ будзе прымаць з 1 па 5 чэрвеня. Уступныя іспыты прызначаныя на 6-13 чэрвеня. Залічэнне пройдзе 16 жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі