На месцы пашкоджання "Паўночных патокаў" знайшлі рэшткі выбухоўкі

Аварыя на "Паўночным патоку" / forsvaret.dk

На месцах пашкоджанні газаправодаў "Паўночны паток" і "Паўночны паток — 2" выявілі рэшткі выбуховых рэчываў. Пра гэта паведаміла прэс-служба пракуратуры Швецыі.

Следчыя пакуль не бяруцца называць падазраваных у злачынстве. Але знойдзеныя доказы пацвярджаюць, што на газаправодах адбыліся дыверсіі.

Як паведамлялася раней, газаправоды "Паўночны паток" і "Паўночны паток — 2" былі пашкоджаныя напрыканцы верасня. На трох нітках трубаправодаў адбыліся чатыры ўцечкі ў водах Даніі ды Швецыі.

Паведамляецца, што шведскія спецыялісты абследавалі разбурэнні на газаправодах з дапамогай падводнай камеры. У пашкоджанага "Паўночнага патоку" пасля выбуху знікла не менш за 50 метраў газаправода. Вялікія кавалкі сталі былі зафіксаваныя на марскім дне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.