На месцы падзення самалёта пад Мінскам знайшлі “чорную скрыню”

Адзін з бартавых самапісцаў знойдзены на месцы падзення пад Мінскам расійскага самалёта, перадае “Інтэрфакс-Захад”.
Па словах дырэктара дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Вадзіма Мельніка, пра папярэднія версіі катастрофы казаць "пакуль складана, будзе працаваць камісія па расследаванні прычын катастрофы".

Камісія будзе свфармаваная з прадстаўнікоў Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта, спецыялістаў Беларусі, Расіі, а таксама амерыкана-брытанскай кампаніі-вытворцы самалёта.

Вадзім Мельнік пацвердзіў, што ў выніку катастрофы загінулі двое пасажыраў і трое членаў экіпажа. Адзін з загінулых — генеральны дырэктар авіякампаніі "С-Эйр" Марат Рамашкін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі