На чыгунцы пад Віцебскам ліквідавалі ўцечку прапану (відэа)

На чыгунцы пад Віцебскам ліквідавалі ўцечку прапану (відэа)

Раніцай у чацвер на месцы аварыі на чыгунцы пад Віцебскам ліквідавалі ўцечку прапану, інфармуе прэс-служба МНС. На ўчастку Віцебск — Орша ўвечары 24 ліпеня з рэек сышлі 15 цыстэрнаў грузавога цягніка (агулам было 39 цыстэрнаў з газам). Уцечку выявілі толькі ў адной цыстэрне. Вакол яе стварылі спецыяльную пенную падушку. У гэты час іншыя вагоны былі адцягнутыя на бяспечную адлегласць.

Ратавальнікі адзначаюць, што ў выніку здарэння ніхто з людзей не пацярпеў. На згаданым участку чыгункі ідуць аднаўленчыя працы. На месца прыбылі тры аднаўленчыя цягнікі, працуюць 225 спецыялістаў з розных арганізацый, разнастайная тэхніка.

Праз здарэнне з грузавым цягніком 442 пасажыраў двух дызель-цягнікоў перавозілі на аўтобусах. З бліжэйшых садаводчых таварыстваў таксама аўтобусамі эвакуявалі ў вёску Сасноўка 64 чалавек (некаторыя выехалі на сваім аўтатранспарце дахаты), дзе для іх стварылі пункт часовага размяшчэння. Аднак наступствы аварыі былі хутка ліквідаваны і людзі змаглі вярнуцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі