На Мазыршчыне ўшанавалі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій

На Мазыршчыне ў суботу прайшла акцыя ўшанавання памяці рэпрэсаваных сталінскім рэжымам. Яе арганізавалі сябры аргкамітэта па стварэнню партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” сумесна з сябрамі Партыі БНФ. Агулам у акцыі ўдзельнічалі 14 чалавек. Вось што распавёў “Еўрарадыё” каардынатар аргкамітэта Павел Наздра:

“Мы сабраліся і паехалі да помніка рэпрэсаваным. Гэта па дарозе на Міхалкаўскую Рудню. Усклалі там вянкі, кветкі, запалілі свечкі”.

Адзначым, што помнік стаіць на месцы масавых расстрэлаў людзей. Нават паводле афіцыйных звестак там пахаваныя каля 500 чалавек.

Праваахоўныя органы не перашкаджалі ўдзельнікам ушанавання.