На МАЗе адбыўся чарговы пажар
![На МАЗе адбыўся чарговы пажар](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/232a18dd_ae52_4534_92cb_ab1227a859b7.jpeg.webp?itok=fDT_QBAm)
На МАЗе чарговы пажар. Раніцай 12 ліпеня ў сталеліцейным цэху № 1 сталічнага прадпрыемства па Сацыялістычнай вуліцы гарэў трансфарматар. На месца прыбыла спецтэхніка ратавальнікаў (19 адзінак). Плошча ўзгарання складала 40 квадратных метраў. Яго ліквідавалі. Ніхто з людзей не пацярпеў. Прычына пажару высвятляецца, паведамляе прэс-служба МНС.
За апошні тыдзень гэта другое ўзгаранне на МАЗе. 8 ліпеня ратавальнікі ліквідавалі пажар на складзе масла.
У нашай краіне захоўваецца гарачае надвор'е, якое нярэдка і прыводзіць да аварый і пажараў.
Ратавальнікі на МАЗе / twitter.com/112MINSK
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.