На матчы футбольнай Лігі Еўропы БАТЭ-АЕК прадалі толькі 4 тысячы квіткоў

На матч 3-га тура групавога этапу Лігі Еўропы паміж футбалістамі барысаўскага БАТЭ і грэцкага Аека прададзена ўсяго каля 4 тыс. квіткоў. Трыбуны, як адзначае БЕЛТА, месцяць амаль у 10 раз больш гледачоў. Гульня адбудзецца 22 кастрычніка на мінскім стадыёне "Дынама". Галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка згадаў, што летась, калі яго падапечныя ўпершыню ў гісторыі прабіліся ў асноўны этап Лігі чэмпіёнаў, быў сапраўдны футбольны бум і дастаць квіток на трыбуны "Дынама" было вельмі праблематычна. Шмат у чым дзякуючы падтрымцы заўзятараў футбалісты барысаўскай каманды на роўных ваявалі з прызнанымі грандамі еўрапейскага футболу — "Ювентусам", "Рэалам" і "Зенітам".

Ганчарэнка таксама паведаміў, што яго падапечныя па традыцыі не будуць праводзіць перадматчавую трэніроўку на "Дынама", а рыхтуюцца на сваёй загараднай базе ў Дудзінцы. А вось грэцкая каманда апробуе дынамаўскі стадыён сёння ўвечары, за суткі да паядынку з беларусамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі