На “Марш любові і салідарнасці” прыйшла купка студэнтаў (фота)

На “Марш любові і салідарнасці” прыйшла купка студэнтаў (фота)

На “Марш любові і салідарнасці” ў Мінску прайшло ўсяго каля дзясятка студэнтаў БДУ. Як перадае з месца падзеяў карэспандэнт Еўрарадыё, там таксама дзяжурыць значная колькасць праваахоўнікаў у цывільным.

Акцыя павінна пачацца каля 13.00. Яе мэта — выказаць нязгоду з увядзеннем аплаты за пераздачы экзаменаў і залікаў. Нягледзячы на ранейшыя пратэсты і збор подпісаў за адмену такога рашэння, адміністрацыя ВНУ не ўзяла бок студэнтаў. Пасля гэтага яны заклікалі далучыцца да “маршу”.

Сёння павінна была адбыцца сустрэча рэктара БДУ Сяргея Абламейкі са студэнтамі гэтай навучальнай установы, аднак на сайце ўніверсітэта з’явілася паведамленне пра перанос мерапрыемства, нібыта ў сувязі з магчымымі правакацыямі.

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі