Вы тут

На "Магілёўтрансмашы" прызналі, што была кібератака

"Спроба па дэстабілізацыі работы прадпрыемства" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

На "Магілёўтрансмашы" прызналі, што на прадпрыемства была здзейснена кібератака. Яна адбылася ў снежні 2021-га, але афіцыйнага пацверджання дагэтуль не было.

У эфіры тэлеканала СТБ намеснік дырэктара "Магілёўтрансмаша" Віталь Панкоў заявіў, што "9 снежня была зроблена спроба па дэстабілізацыі работы прадпрыемства шляхам парушэнні праграмнага забеспячэння ў завадской сеткі і шыфравання асобных файлаў". Паводле яго слоў, кібератака правалілася, дзякуючы "зладжанай працы" спецыялістаў завода і МАЗа ("Магілёўтрансмаш" яго філіял).

"Своечасова былі прыняты меры па аднаўленні праграмнага забеспячэння, — кажа Панкоў. — На дзейнасці нашага завода дадзеная сітуацыя не адбілася".

Крыху раней кібератака была здзейснена на камп'ютарную сетку "Беларуськалія", а сёлета хакеры ўзялі адказнасць за збой у працы электроннай сістэмы Беларускай чыгункі.

ctv.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.