Вы тут

На камп'ютарную сетку "Беларуськалія" здзейснілі кібератаку

Афіцыйнага каментара сітуацыі пакуль няма / Ілюстрацыйнае фота minskpromstroy.by​

Камп'ютарная сетка "Беларуськалія "атакаваная хакерамі, адказнасць за кібератаку ўзяла на сябе адна з груповак, якая прызнаная ў Беларусі "экстрэмісцкім фарміраваннем".

Паводле паведамленняў хакераў, вірусам заражаныя тысячы камп'ютараў прадпрыемства, а яго сервер з дадзенымі зашыфраваны. У пацверджанне сваіх слоў хакеры апублікавалі скрыншоты з панелі кіравання серверам і сеткай вытворцы угнаенняў.

Сайт "Беларуськалія" пакуль недаступны — старонка выдае памылку 403 "Доступ забаронены". На самім прадпрыемстве пакуль не пракаментавалі сітуацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.