На Магілёўскім камбінаце сілікатных вырабаў прагрымеў выбух
![На Магілёўскім камбінаце сілікатных вырабаў прагрымеў выбух](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/mahiliou-1509.jpg.webp?itok=UTDdau_U)
На адным з участкаў Магілёўскага камбіната сілікатных вырабаў 15 верасня прагрымеў выбух, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Пры гэтым пацярпеў работнік прадпрыемства. Яго шпіталізавалі з апёкамі 80% цела.
Паведамляецца, што выбух адбыўся пры змешванні лёгказагаральнай сумесі.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, якая праводзіць агляд. Акалічнасці інцыдэнта высвятляюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.