На Магілёўшчыне засуха знішчае ўраджай збожжа

Каля 27 тысяч гектараў зерневых і зернебабовых культур у Магілёўскай вобласці пашкоджана засухай. Паводле спецыялістаў абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні, такіх складаных засушлівых умоваў надвор’я тут не было апошнія дзесяць год, а можа і болей.

Запас вільгаці на глебе вельмі нізкі, і таму расліны не могуць развівацца належным чынам. Напрыклад, у Клічаўскім раёне пры норме 40 мм у паўметровым слаі глебы запас вільгаці складае ўсяго 6 мм. Калі не будзе ападкаў, то сітуацыя пагоршыцца яшчэ болей.

У шэрагу раёнаў вобласці пачалася ўборка пашкоджаных засухай пасеваў на сенаж. Прыбралі 6,7 тысячы га. Усяго ж у гэтым годзе плануюць сабраць каля 336 тысяч га зерневых і зернебабовых, паведамляе БЕЛТА.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі