На Магілёўшчыне расіяніна-браканьера затрымлівалі са стралянінай
![На Магілёўшчыне расіяніна-браканьера затрымлівалі са стралянінай](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/brakanjer-0501.jpg.webp?itok=75jyHjly)
У Касцюковіцкім раёне Магілёўшчыны затрымалі браканьера, які прыйшоў на паляванне з тэрыторыі Расіі. Уцякаючы ад беларускіх інспектараў, зламыснік размахваў зброяй і пагражаў стрэліць, калі яго не перастануць пераследаваць.
Затрымаць мужчыну ўдалося толькі пасля папераджальнага стрэлу ў паветра.
Інцыдэнт адбыўся 2 студзеня каля адселенай вёскі Мокрае, пішуць "Магілёўскія ведамасці". Як выявілася, затрыманы — жыхар расійскай вёскі Гардзееўка, ён працуе ў Клінцаўскім лясгасе.
У зламысніка канфіскавалі зброю, боепрыпасы, а таксама дакументы на права палявання. На мужчыну пачалі адміністрацыйны працэс.
Фота: cheboksary.ru