На Магілёўшчыне памерлі мужчына і дзяўчынка, яны атруціліся цыкутай
![На Магілёўшчыне памерлі мужчына і дзяўчынка, яны атруціліся цыкутай](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/at33.jpg.webp?itok=z1Y_VRqO)
На Магілёўшчыне памерлі мужчына і дзяўчынка, яны атруціліся цыкутай. Пра трагічнае здарэнне паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта. Трагедыя здарылася 9 траўня ў вёсцы Кажамякіна (раён не паведамляецца). 39-гадовы вясковец выкапаў у полі недалёка ад дома карняплод і прынёс яго ў хату — палічыў, што гэта ядомая гародніна. Насамрэч, гэта была атрутная расліна — вёх атрутны ці цыкута. Карняплод елі мужчына і яго 10-гадовая пляменніца. Неўзабаве ім стала кепска. Медыкі не змаглі выратаваць іх жыцці.
СК праводзіць праверку, прызначана батанічная экспертыза.
Цыкута лічыцца адной з самых атрутных раслін. Атрутная ўся расліна, але карэнішча асабліва. Вясной яна хутка расце, прываблівае прыемным пахам.
![На Магілёўшчыне памерлі мужчына і дзяўчынка, яны атруціліся цыкутай](/sites/default/files/paragraphs/image/at22.jpg)
![На Магілёўшчыне памерлі мужчына і дзяўчынка, яны атруціліся цыкутай](/sites/default/files/paragraphs/image/at11.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.