На Магілёўшчыне пад цяжарам снегу абрынуўся дах — другі выпадак за некалькі дзён

Дах не вытрымаў цяжару снегу

Дах не вытрымаў цяжару снегу / mchs.gov.by

У Краснаполлі ў Магілёўскай вобласці пад цяжарам снегу часткова абрынуўся дах будынка мясцовага "Жылкамунгаса". На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў. Як паведамляюць ратавальнікі, здарэнне адбылося ўначы 15 снежня. Адзначаецца, што апорныя канструкцыі двухпавярховага адміністрацыйнага будынка не пашкоджаны.

Раённая газета "Чырвоны сцяг" паведамляе, што ўжо ідуць аднаўленчыя працы.

Гэта другі выпадак на Магілёўшчыне за некалькі дзён. Нядаўна ў Клічаўскім раёне абрынуўся дах жылога дома.

На Магілёўшчыне пад цяжарам снегу абрынуўся дах — другі выпадак за некалькі дзён
redflag.by
На Магілёўшчыне пад цяжарам снегу абрынуўся дах — другі выпадак за некалькі дзён

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі