На Магілёўшчыне моцны вецер пазрываў дахі вытворчых будынкаў (фота)

На Магілёўшчыне моцны вецер пазрываў дахі вытворчых будынкаў (фота)

Шквалісты вецер, які пранёсся ў ноч на суботу над Магілёўскай вобласці, пашкодзіў дахі будынкаў у Кіраўску і ў пасёлку Юбілейны пад Бабруйскам. Парывы ветру складалі 15-18 метраў за секунду.

У Кіраўску пацярпеў будынак цэху па вытворчасці сокаў прыватнага прадпрыемства “Кіраўскі харчовы камбінат”. Ветрам сарвала 250 квадратных метраў металапрофілю з даху. Аднаўленне будзе ажыццяўляцца ўласнымі сіламі прадпрыемства.

У пасёлку Юбілейны Бабруйскага раёна шквалісты вецер разбурыў дахі збудаванняў саўгаса “Кісялевічы”. Пацярпелі будынкі двух сенаскладоў, даільнага цэху і двух тэхнічных збудаванняў. Рамонтныя працы будуць весціся таксама сіламі прадпрыемства, паведамляе прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі