На Магілёўшчыне кіраўнікоў раёнаў вучылі страляць з гранатамётаў і кулямётаў
![Кожны з іх страляў з пісталета ТТ, аўтамата, кулямёта, ручнога супрацьтанкавага гранатамёта](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-09/224.jpg.webp?itok=TasKtPZb)
Кожны з іх страляў з пісталета ТТ, аўтамата, кулямёта, ручнога супрацьтанкавага гранатамёта / t.me/osip_kray/
На Магілёўшчыне кіраўнікоў раёнаў вучылі страляць з гранатамётаў і кулямётаў. Адбылося гэта падчас збору па тэрытарыяльнай абароне, які прайшоў у Асіповіцкім раёне. Як піша osipovichi-region.by, на палігоне для старшынь райвыканкамаў арганізавалі спаборніцтва. Кожны з іх страляў з пісталета ТТ, аўтамата, кулямёта, ручнога супрацьтанкавага гранатамёта. У выніку найлепшыя вынікі паказаў кіраўнік Глускага раёна.
![На Магілёўшчыне кіраўнікоў раёнаў вучылі страляць з гранатамётаў і кулямётаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/221_6.jpg.webp?itok=R_y46oAD)
![На Магілёўшчыне кіраўнікоў раёнаў вучылі страляць з гранатамётаў і кулямётаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/222_36.jpg.webp?itok=5uUOYnOg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.