На Луганшчыне прарасійскія баевікі з бітамі разагналі патрыятычны мітынг

Як паведамляе УНІАН, яны білі людзей, ёсць шмат пацярпелых.



Акцыя працягвалася да гадзіны. Для яе разгону сцягнулі вялікую колькасць прамаскоўскіх баевікоў, у часткі з якіх былі закрытыя твары. Яны з крыкамі "Фашысты!" і "Здраднікі!" напалі на ўдзельнікаў патрыятычнай акцыі.



Невялікія сілы міліцыі не змаглі вырашыць сітуацыю. Праўкраінскіх мітынгоўцаў разагналі — людзі беглі дварамі, іх даганялі і білі. Украінскія актывісты кажуць, што не зразумела, хто кантралюе сітуацыю.



Фота — УНІАН
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі