На літоўскай мяжы ў чарзе стаіць больш за 650 грузавікоў

На літоўскай мяжы ў чарзе стаіць больш за 650 грузавікоў

На літоўскай мяжы ў гэтыя выходныя зноў сабраліся вялізныя чэргі: выездзе з Беларусі чакаюць 656 машын. Самая значная чарга ў Каменным Логу, дзе стаіць 300 грузавікоў на выездзе і 10 на ўездзе. У Беняконях на выездзе 140 фураў, на ўездзе — 15, а ў Катлоўцы адпаведна 130 і 10. У Прывалцы на выездзе чакаюць 86 машын.

Чэргі ёсць і на латвійскай мяжы, але яны не такія значныя — у Грыгароўшчыне 55 грузавікоў на выездзе, ва Урбанах 70 на выездзе і 25 на ўездзе.

На польскай мяжы таксама няма вялікіх чэргаў за выключэннем пункта пропуску ў Бераставіцы, дзе на ўездзе ў Беларусь стаяць 100 грузавікоў, паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі