На LIDBEER-2016 выступяць Neuro Dubel, Trubetskoy, Zdob Si Zdub i "Би-2"

На LIDBEER-2016 выступяць Neuro Dubel, Trubetskoy, Zdob Si Zdub i "Би-2"

3 верасня ў Лідскім замку пройдзе маштабны оўпэн-эйр LIDBEER-2016, удзельнікамі якога стануць Neuro Dubel, Trubetskoy, Zdob Si Zdub i "Би-2". У межах фэста адбудзецца таксама конкурс маладых гуртоў, заяўку на ўдзел можна падаць на сайце фестывалю.


LIDBEER-2016 — інтэрактыўны фэст, дзе ў фармаванні музычнай праграмы, забаўляльнай часткі, кухні ўдзельнічаюць гледачы, пакідаючы свае пажаданні арганізатарам. Таксама цікава, што ў мінулым годзе LIDBEER праходзіў у тэставым рэжыме, аднак сабраў 65 тысяч гледачоў.


Сёлета арганізатары чакаюць 70 тысяч і прапануюць публіцы паўдзельнічаць у фэсце ў тым ліку і ў якасці рамеснікаў. Уваход на LIDBEER бясплатны.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі