На культурную праграму замежніка ў Мінску можна патраціць да 21 рубля на дзень

На культурную праграму замежніка ў Мінску можна патраціць да 21 рубля на дзень

Мінскія ўлады ўстанавілі нормы выдаткаў на прыём і абслугоўванне замежных дэлегацый ды асобных гасцей з-за мяжы. Гэты цікавы дакумент, прыняты Мінгарвыканкамам яшчэ 17 кастрычніка, апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. З яго вынікае, што на "культурную праграму" для аднаго замежніка можна патраціць не больш за адну базавую велічыню (21 рубель) на дзень, а на харчаванне — да пяці базавых (да 105 рублёў). На сувеніры і памятныя падарункі прадугледжана да 20 базавых велічынь (да 210 рублёў) для кіраўніка дэлегацыі і да 10 базавых — для яе чальцоў.

Аплата гасцініцы для кіраўніка дэлегацыі будзе праводзіцца згодна з прадстаўленым рахункам, для астатніх — выдаткі павінны быць не вышэй за кошт аднамеснага нумара.

У дакуменце адзначаецца, што выдаткі за прыём і абслугоўванне замежных дэлегацый возьме на сябе гарадскі бюджэт.

На культурную праграму замежніка ў Мінску можна патраціць да 21 рубля на дзень

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі