На Краснай плошчы ў Маскве затрымалі жанчыну з украінскім сцягам

Акцыя 4 верасня 2023 года на Краснай плошчы ў Маскве / t.me/ovdinfolive

Акцыя 4 верасня 2023 года на Краснай плошчы ў Маскве / t.me/ovdinfolive / t.me/ovdinfolive

На Краснай плошчы ў Маскве паліцыя затрымала жанчыну, якая ўкруцілася ў сцяг Украіны, паведамляе "ОВД-Инфо".

Актывістка Алена Кажэўнікава зладзіла адзіночны пікет у цэнтры расійскай сталіцы. Колькі працягвалася акцыя з украінскім сцягам, незразумела.

Пасля затрымання Кажэўнікаву павезлі ў паліцыю. Пра гэта яна сама паведаміла журналістам. Да актывісткі выехаў адвакат.

На яе склалі пратакол аб дыскрэдытацыі арміі, пасля чаго адпусцілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі