На колькі за тры гады падаражэў шашлык у Беларусі?

Падлічылі кошт шашлыка ў Беларусі ў 2023 і 2020 гадах / Еўрарадыё
Падлічылі кошт шашлыка ў Беларусі ў 2023 і 2020 гадах / Еўрарадыё

Нарэшце мы амаль дачакаліся лета, а гэта самы час адпачываць на прыродзе. Уявім сабе, што мы збіраемся на шашлыкі з сям’ёй або кампаніяй з 5 чалавек. Пасядзім даволі сціпла — возьмем 2 кг мяса на ўсіх, паўтара-два кілаграмы агуркоў і памідораў у прыкуску. Кетчуп яшчэ! Соль, перац і цыбуля спатрэбяцца для марынада.

Падлічым, колькі будзе каштаваць такі мінімалістычны набор для пікніка.

Гурманы гавораць, што самы смачны свіны шашлык атрымліваецца з шыйнай часткі, а курыны – з кумпячка або сцёгнаў. Такім чынам, наш чэк будзе выглядаць так:

Свініна, 1 кг – 22,52 руб., 
Курыныя сцёгны, 1 кг – 7,99 руб,
Агуркі, 2 кг – 7,98 руб.,
Памідоры, 1,5 кг – 5,55 руб.,
Кетчуп, 320 г – 4,45 руб.,
Цыбуля, 1 кг – 2,77 руб.,
Соль, 1 пачак – 0,72 руб.,
Перац чорны молаты, 50 г – 2,69 руб.

За ўсё разам нам з кашалька трэба дастаць 54,67 рублёў, пры гэтым частку тавараў нам пашчасціла ўхапіць на акцыі. Бо цяпер даводзіцца эканоміць!

На колькі за тры гады падаражэў шашлык у Беларусі?
На фота – кошты 2020 года / Еўрарадыё

Колькі ж каштаваў той самы набор для шашлыкоў тры гады таму? Па коштах 2020 года за прадукты мы б аддалі 34,90 рублёў, і чэк выглядаў бы так:

Свініна, шыя, 1 кг – 10,99 руб.,
Курыца, кумпячок, 1 кг – 4,49 руб.,
Агуркі, 2 кг – 5,60 руб.,
Памідоры, 1,5 кг – 4,04 руб. (2,69 руб. за 1 кг)
Кетчуп, 320 г – 3,39 руб.,
Цыбуля, 1 кг – 1,39 руб.,
Соль, 1 кг – 0,54 руб.,
Перац, 50 г – 4,46 руб.

Атрымліваецца, за тры гады шашлык падаражэў амаль у паўтары разы! Толькі што перац дзіўным чынам патаннеў.

І яшчэ колькі лічбаў. У траўні 2020 года сярэдні па краіне намінальны налічаны заробак (то бок, да выліку падаткаў) складаў 1227,9 рублёў. А курс долара па Нацбанку тады быў 2,4 рублі (на 28 траўня). Па старой беларускай звычцы пералічваем заробак у долары і атрымліваем крыху больш за $511.

Намінальная сярэдняя зарплата ў гэтым годзе — 1814,2 рублі (дадзеныя ёсць пакуль толькі за сакавік 2023). А курс долара — 2,86 рублі. То бок заробак у доларах — $634. Як відаць, за тры гады мы пабагацелі толькі ў 1,2 разы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі