Вы тут

На Кіпры бушуюць страшныя пажары — такіх не бачылі ўжо паўсотні гадоў

Агонь ахапіў 55 квадратных кіламетраў / Unsplash.com

На Кіпры бушуе наймацнейшы за апошнія паўсотні гадоў пажар. Паведамляецца аб чацвярых загінуўшых. Усе яны былі грамадзянамі Егіпта.

Улады ўжо папрасілі ЕС і Ізраіль ліквідаваць пажар. Па дадзеных Еўрапейскай камісіі, на тушэнне агню ўжо вылецелі самалёты з Грэцыі. Таксама дапамогу плануе аказаць Італія.

Пажар пачаўся каля населенага пункта Аракапас ў правінцыі Лімасол. Агонь ахапіў 55 квадратных кіламетраў, цалкам знішчаны чатыры вёскі, паведамляе Cyprus Mail.

3 ліпеня паліцыя затрымала 57-гадовага падазраванага ў падпале. Па дадзеных мясцовых жыхароў, ён паліў салому ў месцы, дзе пачаўся пажар, але не змог пракантраляваць распаўсюджванне агню.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.