На касцёл у Будславе за суткі беларусы сабралі больш за 40 тысяч рублёў

На касцёл у Будславе за суткі беларусы сабралі больш за 40 тысяч рублёў

За суткі беларусы перавялі на аднаўленне касцёла XVII стагоддзя ў Будславе больш за 40 тысяч рублёў. Такую суму назвала парталу TUT.by намесніца дырэктара дабрачыннага каталіцкага таварыства "Карытас" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Вольга Лабуць.

Пажар у касцёле ў Будславе здарыўся 11 траўня, у ім цалкам згарэў дах. З будынка ўдалося вынесці абразы, кнігі ды іншыя каштоўныя рэчы. У касцёле застаўся створаны ў 1771 годзе віленскім майстрам Нікалаўсам Янцонам арган. Ратуючы яго і алтар, супрацоўнікі МНС аберагалі іх ад вуглёў, якія падалі зверху.

Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў яшчэ 11 траўня заклікала вернікаў дапамагчы ў аднаўленні касцёла. Па стане на 14:10 на дабрачынны рахунак каталіцкага таварыства "Карытас" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі перавялі крыху больш за 40 787 рублёў. 

12 траўня з'явіўся тэлеграм-канал "Адновім Будслаў разам!" — @budslau. У ім будуць агучваць арганізацыйныя пытанні па аднаўленні касцёла. Цяпер для рамонту шукаюць альпіністаў і людзей з допускам працы на вышыні.

Таксама інфармацыя аб рамонце касцёла ў Будславе з'явіцца ў Instagram-акаўнце "Карытас" — @caritasminsk.

Пажар у Будславе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч назваў вельмі вялікай трагедыяй як для беларускага касцёла, так і для краіны. Сам касцёл у Будславе з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, а Будслаўскі фэст унесены ЮНЕСКА ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

Ахвяраванні на аднаўленне касцёла можна перавесці з дапамогай АРІП на банкаўскі рахунак Рэлігійная місія "Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі:

1.Выберыце ў плацежным тэрмінале пункты ў наступным парадку:
Система "Расчет" (ЕРИП) (по номеру услуги 4349831)
Благотворительность и общественные объединения->
Помощь детям, взрослым
Каритас Минск Пожертвования
Для оплаты введите фамилию, имя, отчество и цель пожертвования БУДСЛАВ.
Введите сумму пожертвования.
Проверьте корректность информации.
Завершите платеж.

Рэквізіты для ахвяраванняў:

Рэлігійная місія "Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Тэл / факс +375 17 515 31 08
УНП 101131305
223 040 Мінскі р-н, в. Ляскоўка, вул. Карытас, 1
р/с BY16 PJCB30150531141000000933
"Приорбанк" ОАО, БИК PJCBBY2X

Сродкі прапануецца пералічваць на адрас рэлігійнай абшчыны "Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі" аг. Будслаў Мядзельскага раёна:

р/с BY12BAPB30153404200100000000
ОАО "Белагропромбанк", г. Минск
код банка BAPBBY2X
УНП 600195666

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі