На канцэрце "Салідарныя з Беларуссю" выступяць "Ляпіс Трубяцкі" i Amaroka

Штогадовая акцыя-канцэрт "Салідарныя з Беларуссю" пройдзе ў Варшаве 11 красавіка ў Кракаўскім прадмесці. У ім возьмуць удзел беларускія каманды "Ляпіс Трубяцкі" і Amaroka, культавая польская каманда Maleo Reggae Rockers і ўкраінцы Kozak System. Арганізатары не выключаюць, што спіс выступоўцаў можа папоўніцца, паведамляе партал Tuzin.fm.

Апроч музыкаў на сцэну ўздымуцца беларускія і польскія паэты, пройдзе вулічная выстава мастака Міхала Анемпадыстава.


Упершыню акцыя-канцэрт "Салідарныя з Беларуссю" адбылася ўвесну 2006 года. Мэта "Салідарных" — пазнаёміць палякаў з сучаснай беларускай культурай, праблемамі, з якімі сутыкаецца беларускае грамадства. Уваход на мерапрыемства бясплатны.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі