На Камчатцы шпіталізаваны з каранавірусам будаўнікі з Беларусі

На Камчатцы шпіталізаваны з каранавірусам будаўнікі з Беларусі

На Камчатцы шпіталізаваны з каранавірусам будаўнікі з Беларусі, паведамляе ТАСС. Агулам у інфекцыйным аддзяленні вайсковага шпіталя ў Петрапаўлаўску-Камчацкім апынуліся 28 будаўнікоў. Колькі сярод іх беларусаў, не паведамляецца. Будаўнічы аб'ект знаходзіўся якраз на тэрыторыі шпіталя. Там працавалі рабочыя з розных рэгіёнаў Расіі (з Бураціі, Цюменскай вобласці), а таксама з нашай краіны.

З-за вялікай колькасці заражаных, у адной з мясцовых бальніц давялося тэрмінова ствараць дадатковыя месцы для іх. Як вядома, з 1 красавіка на паўвостраве дзейнічае рэжым поўнай самаізаляцыі. На Камчатцы налічваецца 91 выпадак COVID-19.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі