На гумарыста Максіма Галкіна ў Расіі завялі крымінальную справу

На гумарыста Максіма Галкіна ў Расіі завялі крымінальную справу

На гумарыста Максіма Галкіна, які ў першыя дні вайны асудзіў кіраўніцтва сваёй краіны, у Расіі завялі крымінальную справу. 

Па словах экс-дэпутата Дзярждумы Рамана Худзякова, артысту інкрымінуюць дыскрэдытацыю Узброеных сіл Расіі. Па яго словах, 28 ліпеня Галкін мае даваць канцэрт у Турцыі. Там артыста могуць аррыштаваць, бо паміж Расіяй і Турцыяй падпісанае пагадненне аб узаемадапамозе па крымінальных справах і выдачы злачынцаў.

"У Турцыі, якая не з'яўляецца несяброўскай краінай, і куды нашы турысты любяць ездзіць у адпачынак — і відавочна не для таго, каб глядзець Галкіна, які выклікае агіду. Гумарыста-правакатара, хутчэй за ўсё, арыштуюць і экстрадуюць у Расію. Гэта добрая навіна", — пракаментаваў дэпутат паездку артыста.

Афіцыйанага пацверджання інфармацыі пакуль няма. 

Ад пачатку вайны Максім Галкін неаднаразова выступаў з асуджэннем дзеянняў расійскіх уладаў і арміі ва Украіне. У сакавіку артыст з сям'ёй з'ехаў у Ізраіль.

22 жніўня Максім Галкін выступіць у варшаўскім клубе "Стадола".

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі